Новости учреждения - Мачулищанский детский сад
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Новости учреждения

15.04.2024

З 15 красавіка на Міншчыне стартуе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"

З 15 красавіка на Міншчыне стартуе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам" З пачатку года ў Мінскай вобласці адбылося 345 пажараў, ад якіх загінулі 46 чалавек. Статыстыка паказвае на тое, што пераважнай прычынай пажараў з трагічным зыходам застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, у прыватнасці пры курэнні.

   

З надыходам вясны пачынаецца пажаранебяспечны перыяд. З году ў год паўтараецца адзін і той жа сцэнар: як толькі ўсталёўваецца сухое надвор'е, людзі пачынаюць наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях, спальваючы раслінныя рэшткі, а таксама не супраць адпачыць з дымком на шашлыках.

 У Беларусі згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышчаў пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі Палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

   У адпаведнасці з артыкулам 16.41 за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.

           У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 15 красавіка па 1 мая Міністэрства па надзвычайных сітуацыях арганізавала правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вяснова-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам». Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

     Акцэнт у акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.            

       Ратавальнікі нагадваюць: праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці – усталюеце ў жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

    Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі прадстаўнікі МНС прапануюць грамадзянам звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

        Ратавальнікі запрашаюць усіх грамадзян прыняць удзел у акцыі!

Крыніца: навіны МНС